г. Витебск, ул. Калинина, д. 4
г. Витебск, ул. Калинина, д. 4
г. Витебск, ул. Калинина, д. 4

У падарунак – рукзакі і канцылярскія вырабы

Время на прочтение: < 1 минуты

Работнікі Цэнтра па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый Шумілінскага раёна – актыўныя ўдзельнікі розных дабрачынных акцый, якія ладзяцца ў раёне. Не засталіся яны ўбаку і ў гэтыя жнівеньскія дні, калі ў сем’ях поўным ходам ідзе падрыхтоўка дзяцей да 1 верасня.

«Сям’і свайго работніка мы ўжо падарункі да школы ўручылі, – расказала кіраўнік цэнтра Аксана Талстая. – Цяпер усім калектывам вырашылі аказаць дапамогу сям’і Паўлавых з Сіроціна, дзе выхоўваюцца другакласнік Кірыл і сямікласніца Анжаліка, актывістка, спартсменка, удзельніца раённай дзявочай футбольнай каманды.

Учора работнікі цэнтра – Аксана Талстая, Вольга Галынчык і Святлана Багданава – наведалі сям’ю з прыемнай місіяй. Дзеці былі вельмі рады гасцям і падарункам – школьным рукзакам, у якіх аказаліся разнастайныя канцылярскія прылады.

Работнікі цэнтра прыхапілі з сабой і салодкія пачастункі. Так што радасць у дзяцей была двайной! А ўдзячнасць за клопат і ўвагу – шчырай.


Алена КАРПУШЭНКА.

Газета «Герой працы»