г. Витебск, ул. Калинина, д. 4
г. Витебск, ул. Калинина, д. 4
г. Витебск, ул. Калинина, д. 4

У Шумілінскім раённым цэнтры адбыўся «Навагодні перапалох»

У Шумілінскім раённым цэнтры карэкцыйна-развіваючага абучэння і рэабілітацыі прайшоў навагодні ранішнік для выхаванцаў «Навагодні перапалох». Быў падрыхтаваны цікавы казачны сцэнарый, забаўляльная праграма з гульнямі, конкурсамі, загадкамі. Дзеці расказвалі вершы, спявалі, танцавалі. Дзед Мароз і Снягурка радавалі хлопчыкаў і дзяўчынак салодкімі пачастункамі.

На свята завіталі і валанцёры з СШ №1 г. п. Шуміліна. Яны гулялі і танцавалі разам з выхаванцамі цэнтра, вадзілі карагоды, падарылі дзецям навагоднія паштоўкі, вырабленыя сваімі рукамі. На навагодні ранішнік у карэкцыйны цэнтр прыйшлі старшыня раённай арганізацыі «Беларускі саюз жанчын» Святлана Цімашэнка і старшыня Шумілінскай раённай арганізацыі Прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў Таццяна Шчарбакова. Яны павіншавалі ўсіх дзяцей і дарослых са святам, пажадалі дабрабыту, здароўя і шчасця, расказалі пра акцыі «Нашы дзеці» і «Прафсаюзы – дзецям», якія праходзяць па ўсёй краіне. Госці прыйшлі не з пустымі рукамі – для выхаванцаў цэнтра карэкцыйна-развіваючага абучэння яны ўручылі сумесны падарунак – дыдактычныя гульні, гаспадарчы інвентар для арганізацыі работы па працоўнай дзейнасці і салодкія падарункі. У рамках акцыі «Дзеці –дзецям» у цэнтр з навагоднімі віншаваннямі і сувенірамі завіталі вучні Слабадской школы. У адказ за ўвагу і шчырыя словы ім уручылі навагоднія паштоўкі з віншаваннямі.

Педагагічны калектыў цэнтра карэкцыйна-развіваючага абучэння і рэабілітацыі прасіў перадаць словы падзякі і шчырага прызнання ўсім, хто завітаў ва ўстанову ў пераднавагоднія дні з цёплымі віншаваннямі, пажадаць усім здароўя і поспехаў у новым 2022 годзе.

Ларыса ЗАЙЦАВА.