г. Витебск, ул. Калинина, д. 4
г. Витебск, ул. Калинина, д. 4
г. Витебск, ул. Калинина, д. 4

КАЛІ МАРЫ СПАЎНЯЮЦЦА!

Время на прочтение: < 1 минуты

“Рабочы” графік Дзеда Мароза гэтымі снежаньскімі днямі – традыцыйна насычаны. Разам са сваёй унучкай Снягурачкай, работнікамі ТЦСАН Ушацкага раёна, іншымі памочнікамі перш наперш спяшаўся ён па адрасах маленькіх інвалідаў. У рамках дабрачыннай акцыі «Прафсаюзы-дзецям», такія дзеці напісалі лісты, у якіх расказалі пра свае сціплыя, аднак запаветныя мары. Так, напрыклад, Ваня Асяпёнак з вёскі Кляпцы Кубліцкага сельсавета, якога выхоўвае бабуля, папрасіў музычную калонку; Злата Смаргун, якая прыехала на канікулы ва Ушачы, – лазневы халацік. З набыццём такіх рэчаў зімоваму чараўніку дапамаглі калектывы ДРБУ-105 і ЦБП №221 ААТ “ААБ Беларусбанк”. Не абышлося, вядома, і без ласункаў – яны набыты за сродкі ППА ТЦСАН Ушацкага раёна.

Сустракалі гасцей і ў мнагадзетнай сям’і Карабань з вёскі Градзянец. 13-гадовы Слава даўно хацеў сучасную калонку – каб і дома з брацікам ды сястрычкай канцэрты наладжваць, і на вуліцу пад музычнае суправаджэнне з сябрамі выходзіць.

Старшыня Ушацкай раённай прафсаюзнай арганізацыі Беларускага прафсаюза дзяржаўных і іншых органаў Таццяна Глінская, якая прывезла для ўсіх пачастункі, пажадала дзеткам шчаслівых, насычаных усмешкамі будняў, поспехаў у вучобе.